No Flash
Стагоддзi таму гэта была самая найвялікшая Дзяржава на Эўрапейскім кантыненце. Тэррыторыя яе распрасціралася ад Балтыйскага мора на Поўначы да Чорнага на Поўдні. Шмат народаў жыло на яе абшарах. Але называлася яна менавіта так, таму што аб’ядноўвала (гл. мапу)
  • Жамайцію (Самагіцію), якая прыкладна знаходзіцца зараз у межах Рэспублікі Летува.
  • Русь (Руссію) – тую самую, зь якой пачыналася легендарная Кіеўская Русь. Зараз гэта Україна і частка Беларусі.
  • ды
    Старажытную Літву – якая часткова знаходзіцца на землях Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Летува.


Вялікая мапа Сэўттера (выдавалася ў атласах з 1730 па 1740 гады ў Аўгсбургу)

Шмат народаў жыло ў яе межах, у тым ліку і самыя шматлікія яе жыхары - Літвіны, Русіны ды Жамойты, якія й далі назву краіне. Шмат рэлігіяў ужывалася адно з адным. Гарады мелі свае права - Магдэбурскае, людзі - сваё, Статут - хіба ня першую Канстытуцыю ў Сьвеце. Розныя людзі і па культуры, і па заможнасьці, і па мірапогляду жылі побач. Разам жылі, разам будавалі краіну, разам абаранялі яе. (Менавіта абаранялі, таму што, нават улічваючы жорсткія норавы Сярэднявечча, з большага не захаплялі мечамі і крывёю суседзяў, а аб’ядноўваліся, каб даваць адпор захопнікам.) Пра што сьведчыць нават старажытны герб Пагоня, яго выгляд і назва - вершнік на кані з узьнятым мечам, ягі вядзе “пагоню” - традыцыйны перасьлед ворага, пакуль ён не пакіне родную зямлю.

У часы росквіту Вялікага Княства было пабудавана шмат замкаў і палацаў, якія як раз і сьведчылі аб заможнасьці ды моцы той, вялікай і велічнай Дзяржавы. Нажаль, час ды шматлікія рабаўнікі-захопнікі амаль не пакінулі нам, нашчадкам, сьведчаньняў аб той Велічы, акром нешматлікіх летапісаў ды такіх жа нешматлікіх руінах, якіх застаецца ўсё меньш і меньш з кожным годам… Але, абгрунтоўваючыся на археалагічных і навуковых даследваньнях ды пры дапамозе сучаснай кампутарнай тэхнікі яшчэ ёсьць магчымасьць пабачыць тую Веліч такой, якую бачылі яе нашыя продкі.