Галоўная брама. Кейстутава Вежа.
Зь ёй зьвязаны цэлы сярэднявечны трыллер:
Будучы кароль Польшчы Ягайла, прайграўшы барацьбу за вялікакняжацкі сталец, засадзіў у яе сутарэньні свайго дзядзьку князя Кейстута з яго сынам, будучым Вялікім Князем Вітаўтам.
Кейстута задушылі, напэўна, не без загаду.
Вітаўт, убачыўшы такія расклады, вырашыў уцякчы.
На сьвітанку, скарыстаўшыся дапамогай і адзеньнем сваёй жонкі, мінуў варту і сышоў праз ручай.
Такія вось складаныя стасункі былі ў будучых пераможцаў Бітвы пад Грунвальдам...