Месца сходу ручая Шляхцянка і рачулкі Крэвянка, якія ўтвараюць вялікі стаў – дадатковую абарону замка.
Над ім узвышаецца Юрава гара – самая высокая кропка мясцовасьці.
На ёй назіральная вежа – “вочы” Замка.
Воі, што сачылі за навакольлем адтуль, заступаючы на варту, ведалі, што пры пры раптоўным нападзе жывымі зь вежы яны ўжо ня выйдуць…