Замкавы двор.
Прысутнасьць у ім натуральнага вадаёму з пітнай вадой (што сустракаецца вельмі рэдка) даваў даволі шмат шанцаў вытрымаць доўгую аблогу.
Шмат чаго пабачыў гэты унутраны перыметр – ушанаваньні і забойствы, мужнасьць і здраду. Мяняліся гаспадары, заганяліся палонныя, прыязджалі госьці.
Недзе тут была падпісана знакамітая “Унія”, вядомая, як “Крэўская”.
Можна па-рознаму адносіцца да яе вынікаў, але не можа не ўражваць, што менавіта з гэтага месца пачаліся грандыёзныя геапалітычныя зьмены на велізарных тэррыторыях.

А яшчэ, гавораць мясцовыя, начамі па мурох ходзіць прывід нейкай панны, ды скідае ўніз каменьні.
Кожны каменьчык – нечае жыццё…